Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітвязнем

09.11.2020 15:34
Яны патрабуюць вызваліць блогера з-пад варты і спыніць  крымінальны пераслед.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Блогера абвінавачваюць паводле артыкула 293 КК «Масавыя беспарадкі». У Беларусі не было беспарадкаў - гэта палітычны ціск, гаворыць праваабаронца Наста Васільчук з Цэнтру "Вясна".

- Праваабаронцы не лічаць, што ў нас увогуле былі нейкія масавыя беспарадкі. Высунутыя супраць яго абвінавачанні беспадстаўныя. Гэта звязана з яго публічнай дзейнасцю, з тым што ён блогер. Гэта акт ціску на яго. Ён дакладна не апошні палітычны зняволены ў Беларусі.

Агулам у Беларусі ўжо 120 палітвязняў.