Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі раскручваецца спіраль масавых рэпрэсій

09.11.2020 17:59
Пракуратура накіравала ў суд ужо больш за 100 крымінальных спраў па масавых беспарадках.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўладаў, людзі не баяцца казаць пра сваю нязгоду.

Асабліва гучна пратэстуюць студэнты. У галоўным корпусе БДУ адбылася сёння сядзячая забастоўка. У МДЛУ пратэставалі бацькі, яны пагражаюць спыніць плаціць за навучанне, калі ўлады не суцішаць сілавікоў.Найбольш папулярным лозунгам сённяшніх пратэстаў стала абяцанне выходзіць на акцыі “Кожны дзень”.

Рабочыя ды дзяржаўныя служачыя далучаюцца да агульнанацыянальнай забастоўкі. Улады звальняюць пратэстоўцаў.

юл