У галоўнага рэдактара незалежнай «Газеты Слонімскай» Ганны Валадашчук канфіскавалі ў хаце кампʼютары і флэшкі, у рэдакцыі ўсе сістэмныя блокі, нават у бухгалтэрыі.
- Работа паралізавана. Заўтра газета не можа выйсці, мы не можам выплаціць заробак. Акрамя ўсяго ў нас крэдыт, за паперу ўжо запазычыліся. Заўтра мы павінны здаваць у друк нумар. Што нам рабіць?
Паводле Валадашчук ператрусы былі праведзены на падставе ўзбуджаных крымінальных спраў за абразу ў Тэлеграм-каналах. Але спадарыня Ганна кажа, што нават не ўяўляе якое дачыненне да гэтага мая яна і іх рэдакцыя. Яна пераканана, што ўлады шукаюць любыя прычыны дзеля таго, каб прыкрыць газету.
Вобыскі адбыліся ў мясцовых актывістаў Пятра Кашталя, Аляксандра Салейкі, у фотастудыі «Кантрабас», дзе працуюць Вольга і Дзмітрый Наўгародскія. Яны неаднойчы ўдзельнічалі ў пратэставых акцыях, якія адбываліся ў Слоніме.
Алесь Завіноўскі