Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь пачала перамовы пра будаўніцтва другой АЭС

10.11.2020 09:17
Пры гэтым першая станцыя яшчэ недабудаваная і за яе Мінск не разлічыўся з Расіяй.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/NIKOLAI PETROV / POOL Dostawca: PAP/EPA.

У Астраўцы са спазненнем запусцілі першы энергаблок першай атамнай станцыі. Першапачаткова АЭС павінна была запрацаваць у 2018 годзе. На днях адбыўся запуск першага энергаблоку станцыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў заявіў, што ўжо пачаліся перамовы аб будаўніцтве другой АЭС у Беларусі.

– Зусім нядаўна, 3 лістапада, быў падлучаны да энергасістэмы беларускі блок. Ён стаў першым блокам пакалення «тры плюс», які быў пабудаваны на еўрапейскім кантыненце, за межамі Расіі. Цяпер з кіраўніцтвам рэспублікі абмяркоўваем магчымае будаўніцтва яшчэ адной станцыі і даследчага рэактара.

Ад абмеркавання да рэалізацыі далёкі шлях, тым больш, што кошт першай АЭС для Беларусі велізарны, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Кошт станцыі – 11 мільярдаў долараў. Гэта расійскі крэдыт, выплаты па якім пачынаюцца з моманту запуску станцыі. Калі дадаць гэты крэдыт да 30 мільярдаў замежнага доўгу Беларусі – сума робіцца непадʼёмная.

Сумнеўнасці праекту дадае факт, што адразу пасля адкрыцця БелАЭС пачала псавацца. На станцыі ўзарваліся трансфарматары. Гэта прывяло да выключэння турбіну першага энергаблока. Станцыя прыпыніла выпрацоўку электраэнергіі праз два дні пасля адкрыцця.

юл