Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка: Няпроста будзе ў эканоміцы

10.11.2020 18:10
«Але людзям трэба гаварыць, да людзей трэба даносіць, да працоўных калектываў, да арганізацый, што гэты час будзе няпросты», – дадаў Лукашэнка.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам 10 лістапада заявіў, што краіну чакаюць няпростыя ў эканамічным плане часы. Відэафрагмент сустрэчы апублікаваў телеграм-канал «Пул Першага».

«Кавід» – гэта не медыцынскі тэрмін, гэта не толькі і не столькі хвароба, гэта нават не эканоміка сёння, гэта ўжо глабальная палітыка, – перадае словы Лукашэнкі БелаПАН. – Пачалі перакройваць свет, успыхнулі ўсюды бунты і мяцяжы. Але ці то яшчэ будзе ў сувязі з наступствамі абвальвання эканомікі», пішуць naviny.by.

«Нашы ж пратэстуны, збеглыя асабліва, якія сядзяць там у Польшчы і Літве, разлічваюць на тое, што да вясны эканоміка абваліцца, як усюды, і мы тут прыйдзем і возьмем Беларусь цёпленькай. Ні чорта падобнага, не возьмуць яны Беларусь. Цёпленькай. Мы выстаім, але будзе няпроста. Няпроста будзе ў эканоміцы.

Пастараемся вытрымаць тое, што ёсць на сёння. Але людзям трэба гаварыць, да людзей трэба даносіць, да працоўных калектываў, да арганізацый, што гэты час будзе няпросты», – дадаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «хто набярэцца мужнасці, сілы і вытрымае, той захаваецца і захавае сваю дзяржаву».

ав