Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Віцебску працягваюць пераследаваць непажаданых людзей

11.11.2020 14:03
Людзей затрымліваюць толькі за тое, што яны проста ідуць па сваіхсправах ці спяваюць песні.
Аўдыё
  • У Віцебску працягваюць пераследаваць непажаданых людзей
, 8  2020 .
Мінск, 8 лістапада 2020 г.PAP/EPA/STR

8 лістапада былі затрыманыя віцебская актывістка Таццяна Севярынец і
журналістка Алена Шабуня. Жанчыны ішлі ў гандлёвы цэнтр па сваіх
справах, але гэтак і не дайшлі – іх затрымалі і даставілі ў Чыгуначны
РАУС. Таццяну Севярынец і Алену Шабуню вінавацілі ў тым, што яны «ішлі
па вуліцы і выкрыквалі лозунг «Жыве Беларусь». Пратакол складаць не
сталі. З віцяблянкамі правялі прафілактычную гутарку і знялі адбіткі
пальцаў.

10 лістапада Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пакараў
штрафам студэнтку медуніверсітэта Паліну Нітчанку за тое, што яна з
іншымі студэнтамі 26 кастрычніка каля галоўнага ўваходу ВДМУ
праспявала некалькі песень і пляскала ў далоні. Сваю віну Паліна
Нітчанка не прызнала і збіраецца абскардзіць вырашэнне ў абласным судзе.

Для Беларускай службы Польскага радыё з Віцебска Святаслаў Бруйко