Беларусь прыпыніла працу дзевяці памежных пераходаў з Польшчай, Літвой і Украінай. Дзяржаўны камітэт памежных войскаў заявіў, што прычынай стала санітарная абстаноўка ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.
На беларуска-польскай мяжы перасталі абслугоўваць пасажыраў на двух аўтамабільных памежны пераходах – Пяшчатка-Палоўцы і Дамачэва-Славатычы. Таксама перасталі працаваць два беларускія памежныя пераходы з Літвой і пяць з Украінай.
Два тыдні таму Беларусь увяла абмежаванні на ўезд праз памежныя пераходы з краінамі Еўрапейскага Саюза і Украінай. Беларускае ўрадавае прэс-агенцтва „БелТА” паведаміла, што „з-за эпідэмічнай сітуацыі ў суседніх краінах” Беларусь часова ўводзіць абмежаванні на ўезд праз наземныя памежныя пераходы з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай.
Гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на дыпламатаў, кіроўцаў, якія займаюцца міжнародным транспартам і экіпажы цягнікоў. Абмежаванні не былі ўведзеныя таксама ў аэрапорце Мінска.
аз