Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў абараніць сябе ад рабавання рэжымам. «У рэжыму заканчваюцца сродкі да існавання – і ён пачаў адкрыта адбіраць у беларусаў іх грошы. Ён скраў 1 400 000 рублёў з картак тых, хто прайшоў праз гвалт і катаванні па яго ж загаду, і цалкам замарозіў рахункі гэтых людзей. Гэта значыць, што ні адзін рахунак ніводнага беларуса не знаходзіцца ў бяспецы.
Мая каманда працуе над тым, каб замежныя банкі не крэдытавалі беларускія банкі, якія ўдзельнічалі ў крадзяжах у народа. Але раз рэжым пайшоў на крадзеж, кожнаму трэба абараніць свае зберажэнні», – піша Ціханоўская і прапануе наступнае:
- Зачыніце рахункі ў Беларусбанку і Белаграпрамбанку – яны наўпрост забяспечваюць рэжым.
- Здыміце з рахункаў астатніх банкаў наяўныя і расплачваецеся імі – так вы вернеце кантроль над грашыма і зменшыце працэнт падаткаў, якія ад кожнай аперацыі па карце сыходзяць рэжыму.
- Стварайце падушку бяспекі ў валюце – так вы ахаваеце свае зберажэнні. Беражыце сябе і беражыце тое, што вы зарабілі сумленнай працай.
нг