Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Суд у Мінску асудзіў Алега Груздзіловіча за ўдзел у акцыі пратэсту апазіцыі

12.11.2020 15:39
Журналіст падкрэслівае, што выконваў службовыя абавязкі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt/CC0 Creative Commons

Адзін з самых вядомых незалежных беларускіх журналістаў асуджаны на 15 сутак арышту. Суд у Мінску асудзіў Алега Груздзіловіча за ўдзел у акцыі пратэсту апазіцыі. Журналіст падкрэслівае, што выконваў службовыя абавязкі. Паводле ягоных словаў, ён не ўдзельнічаў у акцыі пратэсту, а назіраў за ёй па даручэнні рэдакцыі незалежнай газеты «Народная воля». Алег Груздзіловіч паведаміў, што на ім была камізэлька з надпісам «прэса» і пры сабе журналісцкае пасведчанне.

61-гадовы журналіст, які шмат гадоў працаваў на «Радыё Свабода», быў арыштаваны ўвечары ў аўторак у сваёй кватэры.
Раней Ян Аўсеюшкін быў асуджаны на 15 сутак арышту. За ўдзел у акцыі пратэсту судзілі і журналіста незалежнага інфармацыйнага агенцтва BiełaPAN.

Беларуская асацыяцыя журналістаў паведамляе, што ў цяперашні час 16 супрацоўнікаў СМІ былі асуджаныя і знаходзяцца ў турме. З пачатку года ў Беларусі затрымлівалі журналістаў 474 разы. Большасць з іх былі пакараныя штрафамі ды 15-цю соднямі арышту.

У. Пац/нг