Паводле афіцыйнай статыстыкі, за апошнія суткі ў Беларусі памерла 5 пацыентаў з COVID-19. Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведамляе, што гэта настолькі відавочная хлусня, што медыкі ня могуць маўчаць. Яны пішуць:
- Толькі ў рэанімацыі 4 ГКБ г. Мінска за гэтыя суткі памерла 3 чалавекі з COVID-19;
- У 10 ГКБ памерла 4 пацыента;
- У БХМД Мінска за мінулыя суткі 2 смерці ад COVID-19;
- У 5 ГКБ Мінска 11 лістапада памерла 6 чалавек з COVID-19;
- У рэанімацыі 3 ГКБ – 2 смерці за суткі;
- У Светлагорску мінімум 1 пацыент;
- У рэанімацыі Лідскай ЦРБ памёр мінімум 1 чалавек.
Разам, паводле нашых сціплых падліках, у сямі ўстановах аховы здароўя мінімум 19 пацыентаў з COVID-19 памерла за суткі. А колькі ўсяго ў Беларусі такіх устаноў? Выснову кожны зробіць сам.
Белыя халаты/нг