Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У адной толькі клінічнай бальніцы Мінска ад каранавіруса за суткі памерла 6 чалавек

12.11.2020 16:16
Тым часам улады паведамляюць пра пяць смерцяў ад COVID-19 па ўсёй краіне.
ілюстраційне фотоpixabay.com /CCO public/ fernando zhiminaicela

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за апошнія суткі ў Беларусі памерла 5 пацыентаў з COVID-19. Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведамляе, што гэта настолькі відавочная хлусня, што медыкі ня могуць маўчаць. Яны пішуць:

- Толькі ў рэанімацыі 4 ГКБ г. Мінска за гэтыя суткі памерла 3 чалавекі з COVID-19;

-  У 10 ГКБ памерла 4 пацыента;

- У БХМД Мінска за мінулыя суткі 2 смерці ад COVID-19;

- У 5 ГКБ Мінска 11 лістапада памерла 6 чалавек з COVID-19;

- У рэанімацыі 3 ГКБ – 2 смерці за суткі;

- У Светлагорску мінімум 1 пацыент;

- У рэанімацыі Лідскай ЦРБ памёр мінімум 1 чалавек.

Разам, паводле нашых сціплых падліках, у сямі ўстановах аховы здароўя мінімум 19 пацыентаў з COVID-19 памерла за суткі. А колькі ўсяго ў Беларусі такіх устаноў? Выснову кожны зробіць сам.

Белыя халаты/нг