Прадстаўнікі сілавых структур не далі правесці ў Мінску марш людзей з НЕабмежаванымі магчымасцямі. Некалькі дзясяткаў чалавек традыцыйна сабраліся ў 14.00 каля Чырвонага касцёла і вырушылі на праспект незалежнасці. На вугле гатэля Мінск стаялі чатыры мікрааўтобусы, адтуль насустрач удзельнікам маршу выйшлі сілавікі ў чорным. Удзельнікі маршу развярнуліся і пайшлі назад на плошчу, сілавікі – за імі. У мегафон яны папярэджвалі, што акцыя несанкцыянаваная і прасілі разысціся.
Марш ладзіўся пад лозунгам «Людзі з інваліднасцю супраць бяспраўя» у знак салідарнасці з грамадзянамі, якіх працягваюць затрымліваць па ўсёй краіне па палітычных матывах.
Папярэдні марш адбыўся 5 лістапада, падчас мерапрыемства было затрымана некалькі чалавек, у тым ліку журналістка Анастасія Захарэвіч. Яна атрымала 15 содняў арышту.
нг