Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сілавікі не далі правесці ў Мінску акцыю пратэсту людзей з інваліднасцю

12.11.2020 17:53
Марш ладзіўся пад лозунгам «Людзі з інваліднасцю супраць бяспраўя».
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors/CC0 Creative Commons

Прадстаўнікі сілавых структур не далі правесці ў Мінску марш людзей з НЕабмежаванымі магчымасцямі. Некалькі дзясяткаў чалавек традыцыйна сабраліся ў 14.00 каля Чырвонага касцёла і вырушылі на праспект незалежнасці. На вугле гатэля Мінск стаялі чатыры мікрааўтобусы, адтуль насустрач удзельнікам маршу выйшлі сілавікі ў чорным. Удзельнікі маршу развярнуліся і пайшлі назад на плошчу, сілавікі – за імі. У мегафон яны папярэджвалі, што акцыя несанкцыянаваная і прасілі разысціся.

Марш ладзіўся пад лозунгам «Людзі з інваліднасцю супраць бяспраўя» у знак салідарнасці з грамадзянамі, якіх працягваюць затрымліваць па ўсёй краіне па палітычных матывах.

Папярэдні марш адбыўся 5 лістапада, падчас мерапрыемства было затрымана некалькі чалавек, у тым ліку журналістка Анастасія Захарэвіч. Яна атрымала 15 содняў арышту.

нг