Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гродне асудзілі пажылога пратэстоўца па крымінальнай справе

12.11.2020 18:40
Падчас разгону акцыі ён стаў бараніць жанчыну, якую АМАПаўцы цягнулі па асфальце.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/CC7

Удзельніка пратэставай акцыі Юзафа Нямеру з Гродна, якому 63 гады, асудзілі па двух крымінальных артыкулах на два з паловай гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову і далі штраф у 500 рублёў маральнай кампенсацыі.

Спадара Нямеру звінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў гвалце ў дачыненні да міліцыянера.

У судзе высветлілася, што падчас разгону акцыі ён стаў бараніць жанчыну, якую АМАПаўцы цягнулі па асфальце.
Пацярпелы бок сцвярджаў, што Нямера штурхануў супрацоўніка міліцыі і той упаў. Нямера ў судзе не прызнаў, што з’яўляўся арганізатарам акцыі, але не адмовіў, што бараніў жанчыну.

Суд палічыў Нямеру вінаватым па двух артыкулах. Тэрмін утрымання пад вартай, які ён ужо адбыў, палічылі, як адзін дзень за два, а таму ў выніку – 2,6 года без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.

Праваабаронца Раман Юргель, які ўвесь час сачыў за працэсам кажа, што такіх крымінальных спраў увогуле не павінна было быць, таму што за тры месяцы нікога не знайшлі, хто б намерана ішоў біць міліцыянераў.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ