Сяргей Верамеенка, атрымаўшы ліст, кажа, што гэта поўны сюрэалізм – атрымліваць лісты з суседняга будынка.
Вітольд Ашурак актывіст з горада Бярозаўка Лідскага раёна ўтрымліваецца ў гродзенскай турме. Яго вінавацяць за арганізацыю, або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Ён ужо адбыў больш 30 сутак па адміністрацыйнаму арышту.
У лісце да свайго сябра Сяргея Верамеенкі ён не на што не скардзіцца, піша, што яшчэ ў Лідзе на сутках сядзеў з лепшымі людзьмі раёна.
Дзякуе за віншаванні і вельмі хвалюецца, што няма лістоў ад сям’і, баіцца, што захварэла жонка, просіць да яе датэлефанавацца.
Верамеенка, атрымаўшы ліст, кажа, што ў гэтым жыцці ўсё перамяшалася і людзі не маюць магчымасці пабачыцца, а вымушаныя пісаць лісты ў суседні будынак. Ён набыў сябру паштоўкі з выявамі Ліды.
«І вось гэтыя паштоўкі замест таго, каб прайсці 10 метраў і яму перадаць, будуць рабіць кола праз Белпошту, цэнзуру пакуль патрапяць да яго».
Дата суду над Вітольдам Ашуркам пакуль невядомая.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ