Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады не дазваляюць віцяблянам сустрэцца са сваім «народным абраннікам»

13.11.2020 16:29
Чалец ініцыятыўнай групы грамадзянаў расказаў, што ўлады ад пачатку перашкаджалі правядзенню працэдуры адклікання.
"Дваравы" пратэст у Віцебску Фота: Святаслаў Бруйко

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебска адмовіў грамадзянам у правядзенні сходу па адкліканні дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Аляксея Ягорава. Актывісты не здзіўлены дадзеным рашэннем:

- Вырашэнне суда было абсалютна чаканым, бо аналагічныя вырашэнні ўжо выносіліся нашым калегам з іншых выбарчых акруг. 

Чалец ініцыятыўнай групы грамадзянаў расказаў, што ўлады ад пачатку перашкаджалі правядзенню працэдуры адклікання: 

- Спрабавалі звязацца з дэпутатам, усе спробы былі праігнараваны, што з'яўляецца простым парушэннем закона. Самая вялікая цяжкасць пры зборы подпісаў палягала ў тым, што нам фізічна не давалі арганізаваць збор дзе-небудзь на вуліцы. Надалей мы збіралі подпісы вылучана ў розных установах гораду. 

Абскардзіць пастанову ў абласным судзе, грунтуючыся на досведзе іншых акруг, актывісты не плануюць:

- Да таго ж не хочацца проста так карміць адной базавай велічынёй
падкантрольны ўладам суд за разгляд скаргі.

Святаслаў Бруйко