Учора, 13 лістапада, па ўсёй краіне прайшлі стыхійныя акцыі ў памяць пра забітага жыхара мінскай «плошчы Перамен» Рамана Бандарэнкі. Апоўдні ў беларускай стлаіцы людзі выйшлі, каб злучыцца ў ланцугі памяці.
Дзе-нідзе сілавікі затрымлівалі мірных удзельнікаў жалобных пікетаў. Паводле тэлеграм-канала «Списки задержанных», за 13 лістапада у Мінску было 55 затрыманых. Сярод іх маркетолаг Агнія Лойка, кіраўнік спецпраектаў Tut.by Марыя Ярома, акцёр тэатра імя Горкага Ігар Андрэеў, кіраўнік хору «Унія» Павел Гонца.
Масавыя затрыманні адбыліся ў Докшыцах — там за краты тарпілі 8 чалавек. Магчыма, гэта звязана з прыездам у горад кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкі.
Па паведамленнях праваабаронцаў, затрымлівалі людзей таксама ў Брэсце, Смаргоні, Баранавічах, Ляхавічах, Вілейцы, Маладзечне, Слуцку, Клецку, Паставах, Светлагорску, Барысаве.
nashaniva/эж