Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За 13 лістапада па ўсёй Беларусі затрымалі каля 150 чалавек

14.11.2020 12:34
Па паведамленнях праваабаронцаў, затрымлівалі людзей таксама ў Брэсце, Смаргоні, Баранавічах, Ляхавічах, Вілейцы, Маладзечне, Слуцку, Клецку, Паставах, Светлагорску, Барысаве.
    , 13  2020
Стыхійная жалобная акцыя ў Мінску, 13 лістапада 2020 года PAP/EPA/STR

Учора, 13 лістапада, па ўсёй краіне прайшлі стыхійныя акцыі ў памяць пра забітага жыхара мінскай «плошчы Перамен» Рамана Бандарэнкі. Апоўдні ў беларускай стлаіцы людзі выйшлі, каб злучыцца ў ланцугі памяці.

Дзе-нідзе сілавікі затрымлівалі  мірных удзельнікаў жалобных пікетаў. Паводле тэлеграм-канала «Списки задержанных», за 13 лістапада у Мінску было 55 затрыманых. Сярод іх маркетолаг Агнія Лойка, кіраўнік спецпраектаў Tut.by Марыя Ярома, акцёр тэатра імя Горкага Ігар Андрэеў, кіраўнік хору «Унія» Павел Гонца.

Масавыя затрыманні адбыліся ў Докшыцах — там за краты тарпілі 8 чалавек. Магчыма, гэта звязана з прыездам у горад кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкі.

Па паведамленнях праваабаронцаў, затрымлівалі людзей таксама ў Брэсце, Смаргоні, Баранавічах, Ляхавічах, Вілейцы, Маладзечне, Слуцку, Клецку, Паставах, Светлагорску, Барысаве.

nashaniva/эж