Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская заклікае свет прызнаць Лукашэнку тэрарыстам

14.11.2020 17:19
Пра гэта лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская заявіла падчас працоўнага візіту ў Латвію.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/TOMS KALNINS Dostawca: PAP/EPA

Яна ўзяла ўдзел у Рыскай канферэнцыі па бяспецы. У сваім выступе яна зазначыла, што ў Беларусі ўлада пераўтварылася ў тэрарыстаў. Гаворыць прэсавая сакратарка Святланы Ганна Красуліна

- У Беларусі здарыўся новы інцыдэнт, калі так званыя органы ўнутраных спраў забілі Рамана Бандарэнку. Насамрэч цяпер гэта тэрарыстычная арганізацыя. Мы ўзнялі пытанне, каб прызнаць АМАП, ГУБАЗІК, іншых памагатых Лукашэнкі як і яго самога – тэрарыстамі, як асобы што аддавалі ды выконвалі злачынныя загады.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў Латвіі.

Каардынацыйная рады заклікала ўвесці эканамічныя санкцый супраць «гаманцоў» Лукашэнкі. У час рабочага візіту ў Рызе Святлана Ціханоўская прызвала Нацыянальны банк Латвіі спыніць супрацоўніцтва з дзяржаўнымі банкамі Беларусі і Белаграпрамбанкам, а таксама ўвесці эканамічныя санкцыі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў, якія звальняюць страйкуючых работнікаў.

юл