Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маршы памяці Рамана Бандарэнкі праходзяць па ўсёй Беларусі

15.11.2020 13:11
Ужо вядома пра як мінімум 180 затрыманых па ўсёй Беларусі.
,  , 15  2020
Мінск, вуліца чарвякова, 15 лістапада 2020 года Фота: НЕХТА

У Мінску сілавікі робяць усё магчымае, каб перашкодзіць утварыцца вялікай калоне дэманстрантаў. Жорсткія разгоны з ужываннем светлашумавых грантаў і слезацечнага газу адбываюцца ў розных месцах беларускай сталіцы. Затрыманых сілавікі збіваюць. Масавыя затрыманні адбываліся ў раёне станцыі метро «Пушкінская» і каля «Плошчы пераменаў», хапаюць таксама і журналістаў. Ужо вядома як мінімум пра 180 затрыманых па ўсёй Беларусі.Аднак мінчукі зноў фармуюць невялікія калоны і рухаюцца ў бок вуліцы Чарвякова, дзе заходзіцца «Плошча пераменаў».

Жалобныя акцыі па Раману Бандарэнку таксама праходзяць у Гомлі, Віцебску, Гродне, Баранавічах, Лідзе, Салігорску, Маладзечне, Жодзіне, Брэсце, Наваградку ды іншых гарадах.

Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада ў мінскай Больніцы хуткай дапамогі. Напярэдадні падчас затрымання на «Плошчы пераменаў» яго моцна збілі сілавікі, што і стала прычынай смерці. Раману Бандарэнку быў 31 год.

эж