У Мінску сілавікі робяць усё магчымае, каб перашкодзіць утварыцца вялікай калоне дэманстрантаў. Жорсткія разгоны з ужываннем светлашумавых грантаў і слезацечнага газу адбываюцца ў розных месцах беларускай сталіцы. Затрыманых сілавікі збіваюць. Масавыя затрыманні адбываліся ў раёне станцыі метро «Пушкінская» і каля «Плошчы пераменаў», хапаюць таксама і журналістаў. Ужо вядома як мінімум пра 180 затрыманых па ўсёй Беларусі.Аднак мінчукі зноў фармуюць невялікія калоны і рухаюцца ў бок вуліцы Чарвякова, дзе заходзіцца «Плошча пераменаў».
Жалобныя акцыі па Раману Бандарэнку таксама праходзяць у Гомлі, Віцебску, Гродне, Баранавічах, Лідзе, Салігорску, Маладзечне, Жодзіне, Брэсце, Наваградку ды іншых гарадах.
Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада ў мінскай Больніцы хуткай дапамогі. Напярэдадні падчас затрымання на «Плошчы пераменаў» яго моцна збілі сілавікі, што і стала прычынай смерці. Раману Бандарэнку быў 31 год.
эж