Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Віцебску ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі 

16.11.2020 08:13
Пратэстоўцы сабраліся каля Ратушы і ў раёне Смаленскага рынку.
, 15  2020
Віцебск, 15 лістапада 2020 года Фота: Тэлеграм-канала "Віцебск неверагодны"

15 лістапада марш «Я выходжу», прысвечаны памяці Рамана Бандарэнкі, прайшоў у Віцебску. Пратэстоўцы сабраліся каля Ратушы і ў раёне Смаленскага рынку. Калона з дзвюх сотняў чалавек прайшла па вуліцы Леніна. Каля 13 гадзін дарогу каля Ратушы перакрылі сілавікі.

Сітуацыя была вельмі напружанай. Пратэстоўцы крычалі «Прапускай!», «Верым, можам, пераможам!» і «Трыбунал!», аднак да прамых сутыкненняў з АМАПам не дайшло. Тым не менш, некалькі чалавек на акцыі былі затрыманыя. Сярод іх былі журналісты Алесь Пілецкі і Ігар Мацвееў.

Каля 15 гадзін марш памяці ў Віцебску скончыўся. Пасля акцыі ў цэнтры горада на Маскоўскім праспекце была заўважана дзяўчына, якая выйшла на адзінкавы пікет з плакатам «Колькі патрэбна яшчэ смярцей?»

Святаслаў Бруйко