Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксандра Герасіменя: «Іх не зламаць і нас таксама не зламаць»

16.11.2020 11:34
Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя звярнулася да суайчыннікаў.
 , , 15  2020
Плошча Перамен, Мінск, 15 лістапада 2020 года PAP/EPA/STR

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя звярнулася да суайчыннікаў, перадаюць naviny.by.

Па словах славутай плыўчыхі, «у гэты складаны час для Беларусі, калі нашых блізкіх садзяць у турмы, калі нашых знаёмых звальняюць з работ і выганяюць з нацыянальных каманд за іх грамадзянскую пазіцыю, калі гвалт і жорсткасць – гэта норма, а гонар і годнасць нічога не значыць, вельмі важна не здавацца і не апускаць рукі!»

Герасіменя ўпэўненая, што яе сябры, знаходзяцца зараз за кратамі, Вольга Хіжынкова, Іван Ганін і Андрэй Краўчанка не палі духам: «Іх не зламаць і нас таксама не зламаць».

Яна, паведамляе БФСС, заклікала беларусаў змагацца да канца, каб «смерці Рамана Бандарэнка, Аляксандра Тарайкоўскага і іншых рабят былі не марныя! Да самай перамогі!»

Нагадаем, напярэдадні амаль па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі памяці Рамана Бандарэнка (Марш смелых) у Мінску, ва ўсіх абласных цэнтрах і шэрагу райцэнтраў. Паводле звестак праваабаронцаў на 02.30, затрымана не менш 1127 чалавек.

ав