Беларуская Служба

Вольны хор прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні»

16.11.2020 13:14
Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.
Вольны хор прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні»Кампанія Годна

«Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні», у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. 

У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары расстраляны. Праект «Годныя песні» – гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў.

«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне. Гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella.

У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя сярод якіх: Мікола Равенскага, Уладзімір Тэраўскага, так і сучасных: Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская, Андрэй Мельнікаў.

Паслухаць «Годныя песні» можна на ўсіх папулярных платформах: Spotify, Яндекс Музыка, Apple Music, iTunes Store, Tidal, Deezer, Pandora, Boom, VK Music, YouTube Music.

а