Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністэрства аховы здароўя аб'явіла аб мабілізацыі лабараторый, у тым ліку прыватных

16.11.2020 14:15
Усе будуць рабіць ПЦР-тэсты на COVID.
Эпідэмія каранавіруса у свеце PAP/EPA/Yander Zamora

Усе лабараторыі, на базе якіх могуць выконвацца ПЦР-даследаванні, будуць перапрафіляваны пад тэставанне COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў телеграм-канале, піша tut.by.

- У сувязі з істотным ростам колькасці хворых Міністэрства аховы здароўя сутыкнулася з неабходнасцю мабілізацыі ўсіх рэсурсаў, неабходных для забеспячэння тэставання на каранавірусную інфекцыю COVID-19 метадам ПЦР у рамках аказання медыцынскай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, – гаворыцца ў паведамленні. – Для гэтых мэтаў перапрафілююцца ўсе лабараторыі, на базе якіх могуць выконвацца дадзеныя даследаванні.

Як і ўвесну, цяпер будуць задзейнічаны рэсурсы прыватных медыцынскіх цэнтраў і лабараторных сетак. Усяго ў Беларусі больш за 50 лабараторый маюць права праводзіць тэставанне на каранавірусную інфекцыю COVID-2019 метадам ПЦР.

Міністэрства аховы здароўя выказвае падзяку кіраўнікам лабараторый прыватнай формы ўласнасці за падтрымку і ўзаемадапамогу.

Нагадаем, на мінулым тыдні лабараторыя «Синэво» паведаміла, што з 16 лістапада часова не будзе аказваць паслугі па ПЦР-тэставанню на каранавірус.

На нарадзе 5 лістапада Аляксандр Лукашэнка звяртаў увагу на тое, што ў некаторых лабараторыях кошт даследаванняў на COVID-19 даходзіць «да 300 рублёў за адзін тэст», а людзі бягуць у гэтыя лабараторыі і «псіхоз ствараюць у грамадстве». Ён даручыў «да панядзелка» – гэта значыць 9 лістапада – з гэтым разабрацца.

Лукашэнка заявіў, што тэставанне на каранавірус павінна праходзіць у тых лабараторыях, якія вызначыць Міністэрства аховы здароўя, а калі прыватныя лабараторыі захочуць «дапамагчы дзяржаве», то на «дзяржаўных умовах».

У Беларусі на 15 лістапада зарэгістраваныя 114 тыс. 185 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі склаў рэкордныя 1315 чалавек.

ав