Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Не менш за тысячу чалавек сабраліся сёння на чарговы Марш пенсіянераў

16.11.2020 15:14
На плакатах, між іншым, былі надпісы: «Штрафы і суткі давалі, але мы ўставалі», «Трыбунал для карнікаў і АМАПУ», «Хопіць здзекавацца над народам». 
 , 16  2020
Марш пенсіянераў, 16 лістапада 2020 году PAP/EPA/STR

Не менш за тысячу чалавек сабраліся сёння, 16 лістапада, на чарговы Марш пенсіянераў. І гэта пры тым, што плошча была ачэплена сілавікамі, а метро нейкі час не спынялася на плошчы, паведамляе Наша Ніва. Людзі старэйшага веку прайшлі маршам па праспекце Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, скандуючы лозунгі за сумленныя выбары і супраць гвалту.

На плакатах, між іншым, былі напідсы: «Штрафы і суткі давалі, але мы ўставалі», «Трыбунал для карнікаў і АМАПУ», «Хопіць здзекавацца над народам». Удзельнікі маршу ўзгадвалі і пра забітага Рамана Бандарэнку.

Першы такі марш прайшоў 5 кастрычніка.

ав


Марш пенсіянераў, 16 лістапада 2020 году Марш пенсіянераў, 16 лістапада 2020 году