Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

НЕХТА адказаў на заяву МЗС

17.11.2020 08:11
Улады Беларусі патрабуюць ад Польшчы выдачы Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча
Bloger NEXTA
Bloger NEXTAbelsat.eu

Пра гэта заяўлена на сустрэчы ў МЗС 16 лістапада з часовым павераным у справах Рэспублікі Польшча Марцінам Вайцяхоўскім, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

- Беларускі бок выказаў заклапочанасць злачыннай дзейнасцю Пуцілы і Пратасевіча, якая працягваецца праз створаныя імі экстрэмісцкія телеграм-каналы «НЕХТА» і «НЕХТА Live», – гаворыцца ў паведамленні МЗС.

На сустрэчы, акрамя таго, былі абмеркаваны «пытанні ўзаемадзеяння бакоў у рамках рэалізацыі двухбаковых міжнародных дамоўных абавязацельстваў у галіне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, а таксама Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці».

Сам Сцяпан Пуціла запісаў адказ на заяву МЗС, у якім папрасіў рэжым не ганьбаваць самога сябе «на ўвесь цывілізаваны свет, прызнаючы што 20-гадовыя рэдактары тэлеграм-каналаў кашмараць увесь рэжым, які апошнія 26 гадоў дынамічна развіваецца, і які на выбарах атрымаў 80% галасоў».

ав