Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзяўчыну асудзілі на 25 сутак: на судзе яна распавяла, што цяжарная

17.11.2020 09:11
Затрыманая распавяла, што яна не ўдзельнічала ў мерапрыемстве і не супраціўлялася пры затрыманні, як гэта паказана ў пратаколе. 
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

16 лістапада суддзя Фрунзенскага суда Андрэй Млечка асудзіў на 25 сутак адміністрацыйнага арышту мінчанку Вікторыю, затрыманую напярэдадні на плошчы Пераменаў: на судзе яна распавяла, што цяжарная, паведамляе "Вясна".

Суд праходзіў па скайпе. Затрыманая распавяла, што яна не ўдзельнічала ў мерапрыемстве і не супраціўлялася пры затрыманні, як гэта паказана ў пратаколе. А яшчэ – што яна цяжарная. Але паколькі атрымала станоўчы тэст толькі напярэдадні, стаць на жаночую кансультацыю проста не паспела.

Дзяўчыну асудзілі паводле двух артыкулаў ПІКаАП: ч. 3 арт. 23.34 і арт. 23.4, і шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў (15+15 сутак) прысудзілі да 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд таксама адхіліў хадайніцтва аб выкліку маці дзяўчыны ў якасці сведкі.

Аднак згодна з ч. 2 арт. 6.7 КаАП, адміністрацыйны арышт забараняецца ўжываць у дачыненні да цяжарных жанчын.

ав