Боязь улад спалучэння белага і чырвонага колераў не ведае
межаў. Так на гэты Новы год у Шаркаўшчыне Дзед Мароз надзене сінюю
шубу замест звыклай усім дзеткам чырвонай з белымі аблямоўкамі.
Закуп сцэнічных касцюмаў Дзеда Марозу і Снягуркі праводзіць Шаркаўшчынскі
раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. Паводле дакументацыі, набываецца сіні касцюм Дзеда Марозу і белы – Снягуркі.
Цяжка сказаць, з чым злучаны адыход ад чырвонага колеру шубы Дзеда
Марозу. Магчыма, на вырашэнне паўплывала і тое, што ў беларускіх улад
спалучэнне чырвонага і белага трапіла ў моцную няміласць з пачаткам у
краіне пратэстаў.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск