Праваабарончая арганізацыя «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) звяртаецца ў ААН у сувязі з адключэннем вады ў Новай Баравой. Сёння з раніцы пасёлак быў адключаны ад ацяплення. Трэці дзень там няма вады.
Мікрараён Новая Баравая пад Мінскам праславіўся сваёй палітычнай актыўнасцю яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі. Тамтэйшыя жыхары праводзілі флэшмобы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, масава запісваліся ў сябры выбарчых камісій і ў назіральнікі, ладзілі ўласныя ланцугі салідарнасці і шэсці са сцягамі.
Згодна з міжнародным стандартам доступ да чыстай пітной вады і санітарый з'яўляецца важнай умовай жыцця і неадʼемным правам чалавека.
- Гэта парушэнне асноўных правоў чалавека, і гэта адбываецца ў адказ на пазіцыю людзей, якія там жывуць, з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад свайго слова, ад свабоды слова. Гэта незаконныя метады, – адзначае кіраўнік БХК Алег Гулак для Свабоды.
ав