Еўрасаюз, Швейцарыя, ЗША і Вялікабрытанія заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да ўласнага народа. У сумеснай заяве, якая з'явілася на сайце прадстаўніцтва ЕС у Мінску, міжнародная супольнасць заклікала беларускія ўлады выконваць і паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды.
Падпісанты асудзілі „актыўнае ўжыванне гвалту і парушэнне правоў чалавека і грамадзянскіх правоў у Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў”. Яны нагадалі, што колькасць арыштаваных мірных дэманстрантаў набліжаецца да 30 тысяч, а колькасць палітычна матываваных крымінальных спраў - да 900.
Яны заўважылі, што беларускія ўлады не спяшаюцца расследaваць тысячы заяў па справах аб здзеку і катаваннях, прымененых у дачыненніда дэманстрантаў з боку службаў аховы правапарадку.
У той жа час міжнародная супольнасць выказала гатоўнасць падтрымаць і садзейнічаць нацыянальнаму дыялогу ў Беларусі „з мэтай трывалага вырашэння бягучага крызісу, захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі”.
аз