Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Апошняя незалежная газета на Гродзеншчыне больш не выходзіць

18.11.2020 13:03
Спыніла выхад адзіная незалежная газета ў Гродзенскай вобласці «Газета Слонімская». Рэдактар Ганна Валадашчук з’ехала за мяжу.
Аўдыё
  • Апошняя незалежная газета на Гродзеншчыне больш не выходзіць
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnefoto:pixabay

У галоўнага рэдактара Ганны Валадашчук адбыўся дома ператрус, затым яго правялі ў «Газеце Слонімскай».

Канфіскавалі ўсю камп'ютарную аргтэхніку, нават у бухгалтэрыі. Супрацоўнікі рэдакцыі засталіся без працы, не атрымалі заробак за мінулы месяц.

Ператрусы былі праведзены на падставе ўзбуджаных крымінальных спраў за абразу ў тэлеграм-каналах супрацоўніка міліцыі і яго жонкі.

Ганна Валадашчук тады казала, што не ўяўляе якое дачыненне да гэтага мая яна і іх рэдакцыя. Яна пераканана, што ўлады шукаюць любыя прычыны, каб зачыніць газету.

Адзін з чытачоў «Газеты Слонімскай» так адрэагаваў:

«Зачышчаюць інфармацыйную прастору. Каб толькі лапшу іх слухалі..»..

Алесь ЗАВІНОЎСКІ