Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памерла актрыса Любоў Румянцава - Джулія ў «Альпійскай баладзе»

18.11.2020 15:35
Яе галоўная роля — Джулія ў фільме «Альпійская балада», знятым у 1965 годзе на «Беларусьфільме» па аповесці Васіля Быкава.
        ,   1965
Любоў Румянцава ў ролі Джуліі ў фільме «Альпійская балада», знятым у 1965 годзе на «Беларусьфільме» па аповесці Васіля Быкава.

Любоў Румянцава памерла сёння ва ўзросце 77 гадоў. Пра гэта са спасылкай на «Беларусьфільм» паведамляе «Наша Ніва».

Яна нарадзілася ў Пяцігорску, прозвішча пры нараджэнні Чарнавол. З 1966 года была актрысай «Беларусьфільма», грала ў Тэатры імя Горкага.

Здымалася ў кіно з 1959 года. Яе галоўная роля — Джулія ў фільме «Альпійская балада», знятым у 1965 годзе на «Беларусьфільме» па аповесці Васіля Быкава.

Знялася ў «Жыцці і ўзнясенні Юрася Братчыка», «Вянку санетаў», «Прыгодах Дзяніскі Караблёва», «Акупацыі. Містрэрыях» ды іншых карцінах.

эж