Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская ў Стакгольме заклікала ЕЗ увесці эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

18.11.2020 15:54
«Кожны дзень прамаруджання – гэта дзясяткі збітых, параненых і, магчыма, забітых. Мы разлічваем на аднагалосную пазіцыю ўсіх краін, для якіх важныя правы чалавека і дэмакратыя»
Святлана Ціханоўская і кіраўніца МЗС Швецыі Ан Ліндэ Фота: "Радыё свабода"

Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам шведскага парламента і кіраўнікамі МЗС Швецыі. Яна заклікала Швецыю пераарыентаваць праграмы фінансавай дапамогі, каб яны паступалі не рэжыму Лукашэнкі, а грамадзянскай супольнасці, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай. Гаворка ідзе пра 24 мільёны еўра, якія плануецца накіраваць на дапамогу страйкоўцам - рабочым, журналістам, актывістам, праваабаронцам і ўсім ініцыятывам, якія змагаюцца за свабоду Беларусі.

На сустрэчы са шведскімі парламентарыямі Святлана абмеркавала падтрымку сярэднетэрміновай праграмы стабілізацыі перад новымі выбарамі ў Беларусі. Гэтая праграма – да 150 мільёнаў еўра – уключае ў сябе дапамогу малому бізнесу, рабочым, студэнтам і ўсім, хто падвергнуўся рэпрэсіям.

Шведскія дэпутаты абяцалі падтрымку ў пытанні адмены або пераносу чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі і ціску на кампаніі, якія працягваюць супрацоўніцтва з прадпрыемствамі рэжыму, якія рэпрэсуюць страйкоўцаў.

Святлана Ціханоўская паведаміла, што перадала ў Брусель «Спіс Тарайкоўскага» і заклікала ЕЗ увесці санкцыі, у тым ліку эканамічныя, супраць прадпрыемстваў, звязаных з Лукашэнкам.

Заўтра ЕЗ будзе разглядаць гэтае пытанне. Святлана зрабіла акцэнт, што дапамога грамадзянскай супольнасці Беларусі, як і санкцыі, – гэта вельмі тэрміновыя пытанні: «кожны дзень прамаруджання – гэта дзясяткі збітых, параненых і, магчыма, забітых. Мы разлічваем на аднагалосную пазіцыю ўсіх краін, для якіх важныя правы чалавека і дэмакратыя».

 эж