Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З'явіўся запіс, дзе два галасы, падобныя да галасоў Баскава і Шакуты, абмяркоўваюць інцыдэнт з Бандарэнкам

19.11.2020 09:26
Сведкі выкрадання Бандарэнкі запэўніваюць, што бачылі на плошчы ў дзень інцыдэнту людзей, падобных да Баскава і Шакуты. Яны сваё дачыненне не пацвярджаюць.
.
.Раман БандарэнкаТК-Наша Ніва

У адным з Telegram-канале NEXTA з'явіўся аўдыёзапіс тэлефоннай размовы. Два галасы, падобныя да галасоў старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты абмяркоўваюць, інцыдэнт з Раманам Бандарэнкам. Пацвярджэння, што гэта сапраўдны запіс, няма. Звязацца з Баскавым не ўдалося, ніводзін з двух ягоных нумароў не адказвае, піша "Наш Ніва".


Нагадаем, 11 лістапада ў «двор пераменаў» на вуліцы Чарвякова ў Мінску прыехалі людзі ў масках. Яны зрэзалі БЧБ-стужкі і зафарбавалі мурал на трансфарматарнай будцы. Мясцовыя жыхары абурыліся дзеяннямі незнаёмцаў. Сярод іх быў і 31-гадовы Раман Бандарэнка. Невядомыя людзі скруцілі яго і пацягнулі ў машыну. У чацвер 12 лістапада Бандарэнка сканаў у бальніцы ў выніку цяжкай траўмы.

Сведкі запэўнівалі, што бачылі на плошчы ў дзень інцыдэнту людзей, падобных да Баскава і Шакуты. Яны сваё дачыненне не пацвярджаюць.

эж