Беларуская Служба

За суткі на каранавірус захварэла амаль 1,6 тыс. людзей - гэта новы рэкорд

21.11.2020 13:44
На ўсёй тэрыторыі Беларусі цяпер дзейнічае абавязковы масачны рэжым.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/tadamichi

За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.588 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19, што з'яўляецца новым сутачным рэкордам з моманту пачатку эпідэміі ў краіне мінулай зімой. За суткі таксама памерла яшчэ восем чалавек з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Мінздароўя з вясны не публікуе статыстыкі тых, хто захварэў па вобласцях і Мінску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-канферэнцый на гэтую тэму.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі цяпер дзейнічае абавязковы масачны рэжым. Сродкі індывідуальнай абароны прадпісана выкарыстоўваць ва ўсіх без выключэння абʼектах любой формы ўласнасці: паліклініках, аптэках, крамах, кавярнях, грамадскім транспарце і таксі, у тым ліку маршрутных.

У шэрагу рэгіёнаў абмежавана правядзенне спартыўных, культурных, відовішчных, навуковых, рэлігійных ды іншых масавых мерапрыемстваў.

Навіны/нг