Беларуская Служба

Чатыры дваровыя чаты Мінску перайшлі пад кантроль сілавікоў

21.11.2020 17:54
Нядаўна быў затрыманы адміністратар тэлеграм-каналу «Белыя халаты» і жыхарка Мінску, якая, па словах прэс-службы МУС, адміністравала пяць каналаў.
Białorusini nie zgadzają się w wynikami wyborów prezydenckich.
Białorusini nie zgadzają się w wynikami wyborów prezydenckich.PAP/EPA/STR

21 лістапада адразу некалькі мінскіх дваровых чатаў змянілі сваю аватарку на дзяржаўны сцяг ці герб – у папярэдніх выпадках гэта служыла прыкметай, што чат перайшоў пад кантроль сілавікоў, паведамляе Tut.by.

Так, дваровы чат «Малінаўка 007» рэзка змяніў тэматыку (там з'явіліся рэпосты з праўладнага тэлеграм-каналу «Жоўтыя слівы») і фота на аватарцы – зараз там чырвона -зялёны сцяг. Таксама яшчэ тры дваровыя чаты – «Малінаўка 1», «Малінаўка 8-9» і «Слабадская 111» – змянілі аватарку на аднолькавыя выявы дзяржаўнага герба.

Нядаўна быў затрыманы адміністратар тэлеграм-каналу «Белыя халаты» і жыхарка Мінску, якая, па словах прэс-службы МУС, адміністравала пяць каналаў («Беларусь галаўнога мозгу» заяўляе, што яна ніколі не была іх адміністратарам). 10 лістапада былі ўзламаныя два мінскіх дваровых чаты і адзін тэлеграм-канал.

эж