Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ААН асуджае беларускі рэжым

04.12.2020 16:02
Міжнародная супольнасць дамагаецца спыніць ціск і пераслед журналістаў.
Святлана Алексіевіч Screenshot z Youtube

Рада правоў чалавека ААН у Жэневе 4 снежня прыняла заяву з асуджэннем пераследу журналістаў і супрацоўнікаў СМІ рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Падчас абмеркавання заявы на пасяджэнні Рады выступіла нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

- Мая родная Беларусь перажывае адзін з найбольш драматычных момантаў у сваёй гісторыі. Тысячы людзей выходзяць на мірныя акцыі пратэсту супраць гвалту, несправядлівасці ды фальсіфікацый. Улады адказваюць новымі актамі запалохвання, арыштамі ды катаваннямі. Сотням людзей пагражае крымінальны пераслед, шмат хто быў вымушаны пакінуць краіну.

Беларуская пісьменніца заклікала падтрымаць беларусаў у змаганні за правы і свабоду.

юл