Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За гутарку ў чаце пра міліцыянта асудзілі на 1,5 года калоніі

18.12.2020 18:48
У Гарадку за выраз «Ур…д в погонах» рабочага Мікалая Чарняўскага далі 1,5 года калоніі.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

«І гэта было не наўпрост сказана, а ў размове з кімсці ў чаце. Без аніякіх мацюкоў. На судзе Мікалай прасіў прабачэння за гэтыя словы. "Пацярпелы" супрацоўнік сказаў: «Як чалавек я табе прабачаю, але як міліцыянер — не», — расказала маці асуджанага "Віцебскай Вясне". 

Міліцыянт прасіў суд задаволіць пазоў аб кампенсацыі за маральную шкоду — 500 рублёў. Гэтую суму яму заплацілі яшчэ да абвяшчэння прысуду.

Мікалай быў прызнаны вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»).

яс