Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Голас» аднаўляе ананімны падлік пратэстуючых

18.12.2020 20:25
Старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павел Латушка звярнуўся да беларусаў напярэдадні "Маршу свабоднага дня".
Павел ЛатушкаТК Павел Латушко

Пачынаюцца чарговыя выходныя традыцыйных маршаў і акцыяў пратэстаў беларусаў.  Напярэдадні да беларусаў звярнуўся старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павел Латушка:

"Зараз дзеля бяспекі пратэст праходзіць у дварах і шматлікім беларусам не хапае таго пачуцця яднання, якое мы адчувалі на маршах летам і восенню. Каб ні ў каго не было сумневаў у тым, што беларусы не здаюцца, платформа «Голас https://t.me/votebelarus2020/143)» аднаўляе ананімны падлік пратэстуючых.

Запрашаем кожнага, хто выйдзе на марш 19 і 20 снежня, адправіць каманду / ягуляю ў чат-боты праекта «Голас» у Вайбер і Телеграм (@golosby_bot), каб паказаць адзін аднаму: дзе б мы не былі, у якіх гарадах і пасёлках, мы ўсё роўна працягваем выходзіць за свабоду і правы, дзеля сябе і дзеля будучыні. Толькі разам мы вызвалім нашу краіну ад рэжыму.

Я веру ў Беларусь, веру ў беларусаў. І мы разам Верым, Можам І Пераможам!"