Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нарвежская кампанія Yara падтрымлівае рабочых «Беларуськалія»

19.12.2020 08:46
Святлана Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніцтвам нарвежскай кампаніі Yara – гандлёвага партнёра «Беларуськалія».
Беларуськалійhttps://mapbelarus.ru/map/economy/belaruskalij/

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніцтвам нарвежскай кампаніі Yara – гандлёвага партнёра «Беларуськалія». Пра гэта палітык паведаміла на сваім сайце.
Сустрэча адбылася анлайн.

Yara стала першай заходняй кампаніяй, якая публічна выказалася аб парушэннях правоў працоўных у Беларусі пасля выбараў.

Свайн Тур Гульсэтэр, прэзідэнт кампаніі Yara, а таксама іншыя прадстаўнікі кампаніі заявілі, што падзяляюць пазіцыю нарвежскага ўраду аб падтрымцы дэмакратычнай Беларусі і правоў чалавека.

Прадстаўнікі кампаніі ўжо двойчы прыязджалі ў Беларусь і сустракаліся з кіраўніцтвам «Беларуськалія» – у верасьні і снежні. Прэзідэнт кампаніі Yara заявіў, што «парог непрымальнасці сітуацыі на «Беларуськаліі« ужо пройдзены». Кампанія будзе разглядаць новыя магчымасці ціску на беларускіх партнёраў і спосабы дапамогі страйкоўцам.

З моманту пачатку страйку ў жніўні на «Беларуськаліі» звольнілі ўжо 55 супрацоўнікаў, працоўныя атрымалі больш за 330 сутак адміністрацыйнага арышту ў суме. Страйкoўцы знаходзяцца пад сталымі рэпрэсіямі: іх затрымліваюць, аказваюць ціск на саміх рабочых і іх блізкіх. Тым не менш, працоўныя актыўна далучаюцца да незалежных прафсаюзаў і адстойваюць свае грамадзянскія правы, а таксама падтрымліваюць тры асноўныя патрабаванні беларускага народа: спыненне гвалту, вызваленне палітычных зняволеных, новыя сумленныя выбары.

яс