За апошнія тры месяцы ў Беларусі перасталі друкаваць шматлікія незалежныя газеты. Застаюцца заблакаванымі папулярныя інтэрнэт-рэсурсы. У гэтых умовах стае папулярным самвыдат. Так у Віцебску, дзякуючы старанням валанцёраў кожны тыдзень бясплатна распаўсюджваецца газета «Віцебскі веснік». Віцябляне гэта ацанілі.
- На мой хатні адрас прыходзяць дзве газеты, гэта «Віцебскі веснік» і «Сумленная газета»
Успомнілі людзі і пра старое добрае радыё – газету без паперы.
- Я слухаю навіны для Беларусі на Першай праграме Польскага радыё. Гэта радыё слухаць мне падабаецца, таму што навіны выходзяць аператыўна і вельмі хутка.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск