Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МУС праводзіць праверку па відэазапісе з Фрунзенскага РУУС

19.12.2020 10:01
Сказаў аб гэтым першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юры Назарэнка.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/weedezign

У МУС пракаментавалі відэа з кадрамі жорсткага абыходжання з затрыманымі ў Фрунзенскім РУУС.

«Па гэтым пытанні, што быў відэазапіс, дзе супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага РУУС абыходзяцца з затрыманымі не вельмі добра, праводзіцца праверка. Міністрам задача пастаўленая. Па выніках праверкі будуць зробленыя пэўныя высновы», – сказаў Tut.by першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юры Назарэнка падчас прамой тэлефоннай лініі.

Ініцыятыва BYPOL апублікавала на YouTube відэа з кадрамі таго, што адбываецца ў Фрунзенскім РУУС Мінска 12 жніўня.

У памяшканні, падобным на спартзалу, знаходзіцца шмат людзей, некаторыя ляжаць на падлозе, нехта сядзіць на каленях або стаіць уздоўж сцяны, з рукамі за спіной. Падчас допыту аднаго з іх б'юць пад дых і па нырках пасля таго, як ён марудзіць з адказам. На заднім плане таксама відаць, як чалавека, які ляжыць на падлозе бʼюць дубінкай.

Калі відэа зʼявілася ў публічнай прасторы, некалькі чалавек пазналі на ім сябе. Яны пацвярджаюць, што паказанае ў ім – праўда.

яс