Жыхары мікрараёна «Маяк Мінска» з бела-чырвонымі парасонамі і сцягамі калонай рушаць па сваіх дварах, заклікаючы далучацца.
Ва Уруччы невядомыя бульбіны з бел-чырвона-белымі сцяжкамі на зубачыстках выстраіліся шэрагамі на прыступках лесвіцы. У Вяснянцы нават абутак выйшаў на снег пратэставаць з сімволікай новай Беларусі і плакатамі «Муры рухнуць». У Мінскім транспарце з’явіліся групкі людзей у бела-чырвоных строях, сядзяць, стаць і чытаюць бела-чырвоныя кнігі.
Гэта толькі некалькі прыкладаў таго, на колькі крэатыўна мінчане праўяляюць сваю грамадзянскую пазіцыю супраць ілжы і гвалту, і не спыняючы пратэсты ні на дзень.
Ля Мінскага палацу спорта раз пораз збіраюцца пратэстоўцы, каб нагадаць, што спартсмены салідарныя з народам у пратэсце. У руках плакаты «Спорт не цацка для дыктатара».
А яшчэ мінчане ходзяць адно да аднаго ў госці. Дварамі. Малінаўка да Брылевічаў, Шарыкі да Аўтазавода, Зялёны Луг да Уручча, сустракаюцца, абмяркоўваюць справы і п’юць гарбату.
Сваімі жорсткімі разгонамі сілавікі дабіліся, што замест адной пратэстнай калоны цяпер ёсць мноства невялікіх, якія разам усё тая ж маштабная акцыя пратэсту. Мэту якой найлепей выказалі жыхары Ваеннага гарадка: «Новый год без Лукаша мы сустракаем неспяша».
Акцый у Мінску праходзіць столькі, што ўжо ніхто не можа палічыць, колькі іх і дзе яны адбудуцца. Але вядома адно – людзі працягваюць выходзіць і выказвацца, і спыняцца не збіраюцца.
Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё Анатоль Шырвель, Мінск