Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння апублікуюць прозвішчы тых, хто фальсіфікаваў выбары

20.12.2020 06:08
20 снежня на платформе «Голас» будзе апублікаваны спіс матэрыялаў праверкі з імёнамі членаў выбарчых камісій, чый удзел у фальсіфікацыях задакументавана і ўстаноўлена.
  2020
Прэзідэнцкія выбары 2020radyjo.net

Гэтыя імёны будуць агучаны на ўсю краіну. Датычным пагражаюць міжнародны крымінальны пераслед, санкцыйныя спісы і справядлівы суд.

На дадзены момант вядомыя імёны і пасады больш за 40 000 чалавек, якія прынялі ўдзел у маштабнай фальсіфікацыя выбараў. Пасля з'яўлення платформы «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў» (ekrp.org) дадзеныя пра фальсіфікацыі на розных участках сталі актыўна паступаць на яе.

Кожны, хто быў сведкам фальсіфікацый, можа аформіць заяўку. Імя кожнага, хто прызнаўся ва ўдзеле ў фальсіфікацыі выбараў і звярнуўся на платформу да 20 снежня, не будзе распаўсюджана.

ав