На сёння ў Беларусі запланаваныя традыцыйныя нядзельныя дэманстрацыі. Гэта ўжо 134-ы дзень пратэстаў беларусаў, якія патрабуюць сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Беларусы пратэстуюць з 9 жніўня, то бок з дня заканчэння прэзідэнцкіх выбараў у краіне. Яны лічаць, што вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя.
Цягам апошніх тыдняў форма мірных пратэстаў змянілася. Вялікіх дэманстрацый у цэнтры Мінска няма. Людзі збіраюцца на меншыя акцыі ў асобных раёнах сталіцы. Верагодна, дзякуючы гэтаму колькасць затрыманняў зменшылася ў некалькі разоў.
Дэманстрацыі, якія праходзяць па нядзелях, традыцыйна самыя буйныя. Іх удзельнікі выдумоўваюць новыя формы пратэсту. Учора група дэманстрантаў з гістарычнымі бел- чырвона-белымі нацыянальнымі сцягамі Беларусі паднялася на самы высокі беларускі ўзгорак - Дзяржынскую гару, якую да камуністычных часоў называлі Святой Гарой. Іншая форма пратэсту - замарожванне гістарычных сцягоў, з якімі змагаюцца афіцыйныя ўлады, у сажалках і рэках.
уп/аз