Прадстаўнікі беларускай дыяспары на сайце supolka.net ініцыявалі петыцыю ў Раду Еўразвязу, Еўрапарламент, лідарам палітычных партый краінаў ЕЗ, у экалагічныя ініцыятывы ЕЗ супраць Беларускай АЭС.
«Мэты петыцыі – прыцягнуць увагу палітыкаў і грамадскасці ЕЗ да праблематыкі БелАЭС, увесці поўную забарону на імпарт у ЕЗ электраэнергіі, што вырабляецца ў Беларусі, яе транзіт па тэрыторыі ЕЗ, а таксама прыняцце санкцый супраць кампаній, якія ажыццяўляюць пастаўкі абсталявання на БелАЭС», – тлумачаць аўтары.
«У сваёй петыцыі мы выказваем глыбокую заклапочанасць запускам БелАЭС – атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне Беларусі, які адбыўся 7 лістапада 2020 году. БелАЭС размешчаная ў непасрэднай блізкасці ад мяжы ЕЗ, а яе эксплуатацыя і ўзнікненне надзвычайных сітуацый у будучыні ўяўляюць сур’ёзную экалагічную пагрозу ўсяму Еўразійскаму кантыненту. Мы просім прыкласці ўсе намаганні да таго, каб абараніць нас ад катастрофы, якая набліжаецца!» – падкрэсліваюць ініцыятары.
Яны разлічваюць, што прапанаваныя захады «дазволяць паскорыць змену палітычнага рэжыму ў Беларусі, пасля чаго міжнародныя эксперты змогуць правесці дэталёвае абследаванне і даць аб'ектыўнае заключэнне аб бяспецы БелАЭС».
Збор подпісаў працягнецца да 1 лютага 2021 года.
ав