Так суботнія падзеі ў Лебядзіным пракаментаваў член Каардынацыйнага савету Павел Латушка:
-Яны спасылаюцца на загад. Гэтыя мелкія, подлыя нелюдзі выконваюць злачынны загад. Няўжо ж у нашых сілавых ведамствах не засталося ніводнага афіцэра? Фашызм цвіце на нашай зямлі. Ці помняць тыя, хто сёння выконвае нацыскія загады, гісторыю беларускага народу?
На вячэрняе чаяванне ў Лебядзіным прыехала 2 мікрааўтобусы сілавікоў. У двары знаходзілася 25 чалавек жыхароў з дзецьмі без сімволікі. Адзін з сілавікоў сказаў:
«У мяне загад забраць 3 мужчын», – распавядае сведка. – У выніку павезлі тату з двума маленькімі дзяўчынкамі – 6 і 8 гадоў, мужчыну без дзяцей і яшчэ аднаго тату, якога адарвалі ад каляскі з васьмімесячным малым. Калыска проста так і засталася стаяць на вуліцы і, мяркуючы па ўсім, патэлефанаваць жонцы не далі«.
Паведамляецца, што затрыманых прывезлі ў Цэнтральны РУУС. Бацьку з дзвюма дочкамі адпусцілі з РУУСа, сказалі, што дашлюць позву.
ав