Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады і ў новым годзе працягваюць ваяваць з уласным народам

06.01.2021 18:53
У Віцебску ў інваліда першай групы прайшоў ператрус, а 19-гадовую дзяўчыну паўторна асудзілі, пасля таго як яе апраўдалі.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Пасля навагодніх святаў у Віцебску зноў закруціўся махавік рэпрэсій.

З ператрусам міліцыянты прыйшлі да інваліда першай групы Валянціны Крыштопенка. Жанчыну вінавацяць у незаконным адзінкавым пікетаванні.

Супрацоўнікі Віцебскага РАУС канфіскавалі два мабільныя тэлефоны, адзін з якіх належыць дачцэ Валянціны. У судзе Віцебскага раёну паўторна разгледзелі справу Ангеліны Туравец, абвінавачанай ва ўдзеле ў акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Ангеліну прызналі вінаватай і прызначылі штраф 40 базавых велічынь. У лістападзе дзяўчыну па гэтай справе прызналі невінаватай, аднак, начальнік Віцебскага РАУС абскардзіў вырашэнне ў абласным судзе і справу адправілі на новы разгляд.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск