Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Данія адмаўляецца ехаць на Чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску ў 2021 годзе

07.01.2021 14:03
Дырэктар дацкага хакейнага саюза Ульрык Ларсен заявіў, што Федэрацыя разглядае варыянт байкатавання ЧС-2021 у беларускай сталіцы. 
Hokej
Hokej Shutterstock.com/Paolo Bona

З-за жорсткага парушэння правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі Данія адмаўляецца ехаць на Чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску ў 2021 годзе. Дырэктар дацкага хакейнага саюза Ульрык Ларсен заявіў, што Федэрацыя разглядае варыянт байкатавання ЧС-2021 у беларускай сталіцы. Пра гэта паведамляе «Трыбуна».

Ульрык Ларсен сказаў, што сустракаўся з прадстаўнікамі хакейных федэрацый суседніх краін і застаўся перакананы ў тым, што ўсе паўночныя краіны падзяляюць пазіцыю Даніі ў дачыненні да правядзення спаборніцтва ў Мінску.

вс